БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з’явіўся новы плацежны сэрвіс

23.01.2026 / 20:10

Nashaniva.com

У Беларусі запусцілі сэрвіс, які значна палягчае аплату паслуг, што аказваюць кліентам самазанятыя асобы. Раней пераводы можна было рабіць праз АРІП, але цяпер працэс стаў яшчэ прасцейшы і хутчэйшы дзякуючы новай функцыі — «Мой QR», паведамілі ў Нацыянальным банку.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com 

Начальнік Галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка Антон Падрэз расказаў, што для таго, каб скарыстацца сэрвісам, трэба зайсці на сайт АРІП, абраць свой банк, увесці патрэбны ідэнтыфікатар (ёсць падказка) і згенераваць QR-код. Гэты код можна адправіць кліенту праз месенджар у выглядзе спасылкі.

Па словах Антона Падрэза, сэрвіс будзе карысны для самазанятых асоб, бо цяпер ім не трэба шукаць спосаб аплаты сваіх паслуг — QR-код можна падрыхтаваць загадзя і перадаць кліенту.

Таксама плануецца далейшае развіццё сэрвісу, каб праз яго можна было рабіць і ўнутрыбанкаўскія плацяжы. Пераводы праз «Мой QR» бясплатныя, як і ўсе іншыя аперацыі праз АРІП.

Чытайце таксама:

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

На мінскіх святлафорах хутка з’явяцца QR-коды. Для чаго?

У Беларусі пачала працаваць новая сістэма імгненных плацяжоў

Каментары да артыкула