БЕЛ Ł РУС

Маладым беларускім цяжкаатлетам дазволілі выступаць пад чырвона-зялёным сцягам

23.01.2026 / 23:22

Nashaniva.com

Выканаўчая рада Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) прыняла рашэнне, паводле якога спартсмены з Беларусі і Расіі могуць удзельнічаць у юніёрскіх і маладзёжных турнірах без дадатковых праверак і з выкарыстаннем дзяржаўнай сімволікі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: freepik.com

Гэтае рашэнне будзе дзейнічаць ужо на найбліжэйшых чэмпіянатах свету. Юніёрскі турнір адбудзецца з 2 па 8 мая ў Ісмаіліі (Егіпет), а спаборніцтвы сярод моладзі — з 5 па 11 ліпеня ў Калі (Калумбія). 

22 студзеня таксама стала вядома, што магчымасць вяртання да міжнародных спаборніцтваў юнацкіх каманд U18 з Беларусі і Расіі ў сезоне 2027/28 разглядае Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF).

У снежні 2025 года Міжнародны алімпійскі камітэт прапанаваў змякчыць абмежаванні для беларускіх і расійскіх атлетаў на міжнароднай арэне.

Чытайце таксама:

У Эстоніі забралі чэмпіянат Еўропы па фехтаванні за адмову выдаць візы расіянам і беларусам

Міжнародная федэрацыя хакею працягнула адхіленне зборнай Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў

У Латвіі падчас выступлення беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе будуць уключаць рэкламу

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Каментары да артыкула