БЕЛ Ł РУС

На памежным пераходзе ў літоўскіх Медніках спынілі афармленне грузавікоў

24.01.2026 / 16:02

Nashaniva.com

У літоўскім пункце пропуску «Меднікі» (з беларускага боку «Каменны Лог») днём 24 студзеня часова спынена афармленне грузавых аўтамабіляў. З літоўскага боку прыпынены ўезд фур, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Прычынай сталі тэхнічныя збоі ў праграмным забеспячэнні мытных баз. Паводле папярэдняй інфармацыі, рух плануецца аднавіць не раней за 20:00.

Разам з тым афармленне легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў працягваецца ў звычайным рэжыме.

Грузаперавозчыкам раяць улічваць гэту сітуацыю пры планаванні паездак у Літву.

Чытайце таксама:

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры

Літоўская мытня: На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца толькі 185 грузавікоў з літоўскімі нумарамі

Каментары да артыкула