БЕЛ Ł РУС

Расійскі нафтавы танкер страціў кіраванне каля ўзбярэжжа Афрыкі

24.01.2026 / 17:10

Nashaniva.com

Судна «Прагрэс», якое з восені 2025 года ходзіць пад расійскім сцягам, а раней было пад панамскім, апынулася ў цяжкай сітуацыі каля берагоў Алжыра. Паводле інфармацыі Bloomberg, танкер знаходзіцца пад санкцыямі за перавозку расійскай нафты.

Танкер «Прагрэс»

«Прагрэс», які адносіцца да класа LR2, рухаўся на ўсход уздоўж паўночнаафрыканскага ўзбярэжжа ў бок Суэцкага канала. На борце знаходзілася каля 730 тысяч бараляў нафты маркі Urals. Аднак пасля таго як судна прамінула Алжыр у сераду ўдзень, яно раптоўна змяніла курс, павярнула на поўнач і выйшла за межы суднаходных шляхоў.

Пасля гэтага танкер перадаў сігнал аб страце кіравання, а ягоная хуткасць знізілася прыкладна да аднаго вузла. Паводле даных сістэм сачэння, да паловы дня пятніцы судна працягвала павольна дрэйфаваць на ўсход з той жа мінімальнай хуткасцю.

Мяркуецца, што прычынай здарэння стала тэхнічная няспраўнасць на борце.

Згодна з міжнароднай суднаходнай базай даных Equasis, кіраўнічай кампаніяй танкера «Прагрэс» з’яўляецца Legacy Marine LLC, зарэгістраваная ў Санкт-Пецярбургу.

Чытайце таксама:

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў

Германія ўпершыню не прапусціла танкер расійскага ценявога флоту праз свае тэрытарыяльныя воды

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»

Каментары да артыкула