БЕЛ Ł РУС

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі

24.01.2026 / 19:15

Nashaniva.com

У Беларусі аўтааматары з кампаніі ev.wiki праверылі прарэкламаваны спосаб, якім кітайскі электрамабіль BYD Yangwang U7 нібыта страсае з сябе снег, і высветлілі, што ў рэальнасці ўсё выглядае зусім не так, як у рэкламе, піша Autogrodno.by.

Скрыншоты з відэа

Yangwang U7 — прэміум-электрамабіль ад кітайскай кампаніі BYD, які выпускаецца з 2024 года пад асобным брэндам Yangwang. Ён мае амбіцыі канкураваць з такімі раскручанымі мадэлямі, як Mercedes-Benz EQS і Tesla Model S Plaid. 

Асаблівасць Yangwang U7 — актыўная падвеска Yunnian-Z. У рэкламным роліку вытворца паказаў, што дзякуючы ёй машына нібыта можа страсаць з сябе снег сама.

Аднак у Мінску, калі беларускія аўтааматары правяралі гэта з запісваннем відэа, снег з аўтамабіля амаль не сыпаўся — відаць было, што снег мокры, а не пухнаты, як у рэкламе.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Электричка.бел (@elektrichka.bel)

Відэа хутка набрала сотні тысяч праглядаў на аўтамабільных каналах. Каментатары жартавалі:

«Галоўнае, што ніводная сняжынка не пацярпела»;

«Жыгулі на халастых яшчэ мацней трасецца»;

«Функцыя працуе як гадзіннік… Кітайскі».

У цэлым, аднак, большасць людзей адзначалі, што гэта вельмі мілая ідэя, а сам Yangwang U7 выглядае эфектна, нават калі рэальнасць адрозніваецца ад рэкламнай фантазіі.

Чытайце таксама:

У Беларусі істотна павялічаць колькасць станцый для зарадкі электракараў

У цэнтры Мінска з'явіўся хаб, дзе можна зараджаць 22 электрааўтамабілі адначасова

Чаму аўтапрам зноў робіць стаўку на бензінавы рухавік, а не на электрамабілі

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў

«Поўны фарш, а цана як у пустой Tesla». Чым (не) задаволеныя ўладальнікі кітайскіх электрамабіляў

Каментары да артыкула