40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым
Пошукавы атрад «Анёл» паведаміў, што знойдзены нежывым 40‑гадовы Аляксандр Вінцэк, пошукі якога вяліся пасля таго, яе мужчына знік 20 студзеня.
20 студзеня Аляксандр Вінцак выйшаў з дому з мэтай паехаць у вёску Табары Мінскага раёна. Дамоў ён не вярнуўся і на сувязь выходзіць перастаў.
Вінцак быў інвалідам 2‑й групы, кульгаў на правую нагу і перасоўваўся на мыліцах.
Сёння «Анёл» паведаміў, што адбылося найгоршае — Аляксандр загінуў. Абставіны яго смерці не ўдакладняюцца.
Чытайце таксама:
У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову
Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку
Як Максім апынуўся ў забалочаным месцы? У МУС расказалі новыя падрабязнасці пра пошукі падлетка