Грамадства44

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Паведамленне пра тое, што Яна Кастранкова загінула, з'явілася на старонцы пошукавага атрада «Анёл».

«Кастранкова Яна Юр'еўна знойдзеная. Выказваем спачуванні родным і блізкім загінулай», — піша пошукавы атрад «Анёл».

Раней Следчы камітэт паведаміў, што адзенне дзяўчыны, якую знайшлі сёння ў вадаёме Сляпянскай воднай сістэмы, па знешніх прыкметах падобнае да таго, у якое была апранутая зніклая незадоўга да таго Яна Кастранкова.

Карта месцаў, дзе апошні раз бачылі Яну і дзе знайшлі яе цела. Калаж: «Наша Ніва»

Сувязь з дзяўчынай знікла 30 снежня 2025 года. Яна жыла ў «Маяку Мінска».

Маці Яны пісала ў сацсетках, што апошні раз тэлефон яе дачкі быў зафіксаваны ў той дзень у 18:27 побач з паркам Чалюскінцаў. Жанчына казала, што размаўляла з дачкой у дзень знікнення прыблізна ў 14:30. Тая казала, што, імаверна, прыйдзе да бацькоў сустракаць Новы год.

Дзякуючы гарадскім камерам атрымалася высветліць толькі тое, што ў 16:30 Яна заходзіла ў «Дана Мол», а пасля сустракалася з жанчынай ля метро «Уручча». Тая жанчына была ўладальніцай кватэры, якую Яна хацела арандаваць, але перадумала — ля метро жанчына вярнула ёй задатак.

Cкрыншоты відэа з камер назірання, выкладзенага ў сацсеткі. Знята яно 30 снежня каля 14.00. Яна заходзіць у пад'езд свайго дома (вул. К. Тураўскага, 14).

12 студзеня ў вадаёме Сляпянскай воднай сістэмы знайшлі цела дзяўчыны. У загінулай апазналі Яну.

Як аказалася, цела дзяўчыны знайшлі ў вадзе прыкладна за адзін кіламетр ад парка Чалюскінцаў, дзе яе тэлефон зафіксавалі апошні раз.

Яна Кастранкова. Фота з яе сацсетак

21‑гадовая Яна Кастранкова, мяркуючы па сацсетках, працавала фатографкай. Гэта дачка Юрыя Кастранкова, дырэктара ААТ «Агра-Ляскавічы» (гаспадарка ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта). Юрыя прызначылі на пасаду летась у лютым 2025 года. Пару месяцаў таму ён даваў справаздачу Лукашэнку, які вырашыў наведаць агракомплекс ва ўзорным аграгарадку ў Петрыкаўскім раёне.

@nashaniva Зніклую Яну Кастранкову знайшлі ў 1 км ад месца знікнення #смолевичи #минскновости #новостибеларуси #белоруска #минсксейчас ♬ memories - leadwave

Каментары4

  • Андрусь
    12.01.2026
    А можа, яны разам з тым хтопцам, якога таксама ўжо два тыдні шукаюць, патапіліся ў той Сляпянскай воднай сістэме?
  • Вольга
    13.01.2026
    Гора бацькам. Што такое магло здарыцца? Алкаголь? Дарослая дзяўчына. Раён Даны Мол - раён мажораў і арэнды для расейцаў. Расейцы згвалцілі і забілі? Ці ўжо нашыя навучыліся ў расейцаў?
  • Імя
    13.01.2026
    Вольга, яе знайшлі не ў раёне Даны Мол, а ў раёне Сляпянскай воднай сістэмы з фіксацыяй перад гэтым у парку Чалюскінцаў. Гэта і блізка не тусовачнае месца, а наадварот вялікая зялёная зона. То бок гэта хутчэй раён аматараў доўгіх пешых прагулак па зялёных зонах ды сабачнікаў. З рызык там можна адзначыць хіба толькі вялікі малалюдны лесапарк, па факту лес у межах горада, побач з якім яе і знайшлі.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць