У Расіі паляўнічы застрэліў сам сябе, падаючы са снегаходу
У расійскай Саратаўскай вобласці падчас дарожнага здарэння трагічна загінуў паляўнічы, які выпадкова застрэліў сам сябе, паведамляе тэлеграм-канал 112.
Фота ілюстрацыйнае
Інцыдэнт адбыўся ноччу, калі двое мужчын — Станіслаў І. і Сяргей Т. — накіраваліся на паляванне ў лесапаласу.
Яны ехалі на снегаходзе: кіраваў ім Сяргей, а Станіслаў сядзеў ззаду, трымаючы стрэльбу на плячы. У нейкі момант кіроўца не справіўся з кіраваннем, снегаход занесла і ён перакуліўся.
Падчас аварыі адбыўся выпадковы стрэл — Станіслаў смяротна параніў сябе ў галаву і загінуў на месцы.
Па факце гэтага здарэння распачалі крымінальную справу, следства працягваецца.
Чытайце таксама:
Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка
У мінулым годзе ў Беларусі паляўнічыя застрэлілі 39 мядзведзяў
У Фінляндыі занепакоеныя масавай гібеллю паўночных аленяў і звязваюць гэта з вайной ва Украіне