Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах
На віленскіх могілках Роса ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863‑1864 гадоў.
Фота тут і далей: Офіс Ціханоўскай
Ускласці кветкі прыехалі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і лідарка беларускіх дэмсіл Святлана Ціханоўская. На паліто Ціханоўскай можна заўважыць брошку з жоўтым і сінім каласкамі.
Перад гэтым лідары краін сабраліся на імшы ў Кафедральным саборы Вільні, дзе выступілі з прамовай. Зяленскі шмат казаў пра Беларусь. «Беларусь і цяпер вымушаная існаваць як расійскае генерал-губернатарства, — адзначаў ён. — Быў шанс у 2020 годзе гэта змяніць — і яшчэ будзе такі шанс». Надзею на дэмакратыю ў Беларусі выказаў і Наўседа.
Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец, які быў на імшы з сям'ёй, апісаў, як Зяленскі заўважыў сцяжкі ў руцэ яго сына.
«Калі прэзідэнты выходзілі з Катэдры, Уладзімір Зяленскі заўважыў беларускі і ўкраінскі сцяжкі і паказаў Францішку вялікі палец, узняты ўгару».
Чытайце таксама:
Наўседа: Веру, што аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў
Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі