БЕЛ Ł РУС

У Беларусі знайшлі новы від жукоў

25.01.2026 / 17:47

Nashaniva.com

Жука знайшлі ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі» пад карой сухога паваленага дуба.

У Беларусі знайшлі новы від жукоў. Пра гэта беларускія навукоўцы (Прышчэпчык, Александровіч, Сінчук) паведамілі ў расійскім часопісе Far Eastern Entomologist, звярнуў увагу канал «De facto. Беларуская навука».

Новы для фаўны Беларусі від Troglops albicans знайшлі падчас даследавання ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі» ў 2025 годзе — ён знаходзіўся пад карой сухога паваленага дуба. Самец жука мае даўжыню цела 3 міліметры.

Troglops albicans распаўсюджаны ў асноўным у Цэнтральнай Еўропе, але таксама сустракаецца ў Паўднёвай і Усходняй, на Каўказе і Блізкім Усходзе. Такім чынам Беларусь можа ўяўляць сабой бягучую паўночную мяжу распаўсюджвання віду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула