БЕЛ Ł РУС

Пашынян стварае музычны гурт

25.01.2026 / 23:36

Nashaniva.com

Першы выступ адбудзецца 30 студзеня ў Ерэване.

Нікол Пашынян за барабанамі. Скрыншот відэа з канала Пашыняна

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян стварае музычны гурт.

Пашынян апублікаваў у сацсетках лагатып і назву гурта — «Варчабэнд». Назва складаецца з першых двух складоў слова «прэм’ер» на армянскай мове і слова «бэнд».

Лагатып, які апублікаваў Пашынян

16 студзеня Пашынян паведаміў, што першы выступ калектыву адбудзецца 30 студзеня ў Ерэване, піша «Суспільне». Месца правядзення канцэрту ён паабяцаў абвясціць дадаткова. Трапіць на падзею можна будзе пасля папярэдняй рэгістрацыі.

«Запрашаю на танцпляцоўку. Мы граем — вы танцуеце», — напісаў Пашынян.

У жніўні 2025 года газета «Грапарак» пісала, што Нікол Пашынян і яго жонка Ганна Акапян пачалі асвойваць музычныя інструменты, у прыватнасці ігру на гітары і ўдарных. Пазней прэм’ер-міністр неаднаразова публікаваў відэа, на якіх грае на ўдарных.

Чытайце таксама:

Чаму лідар Арменіі сумуе пад Земфіру і Лэдзі Гагу? Што з новым вобразам Пашыняна

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

Каментары да артыкула