БЕЛ Ł РУС

Двух беларусаў затрымалі на выхадзе з крамы ў Германіі

26.01.2026 / 09:06

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў чацвер.

Фота: нямецкая паліцыя

У нямецкім горадзе Нойс (Паўночны Рэйн — Вестфалія) двое беларусаў ва ўзросце 34 і 21 года і адзін расіянін 26 гадоў падазраюцца ў спробе крадзяжу тавараў з крамы, паведамляе «Беларусь і свет».

Інцыдэнт адбыўся ў чацвер, 22 студзеня, у гандлёвым аб’екце на вуліцы Нідэрштрасэ. Дзеянні мужчын зафіксавала сістэма відэаназірання. Яны спрабавалі вынесці без аплаты тавары, зняўшы з іх ахоўныя біркі.

На выхадзе да падазраваных падышлі супрацоўнікі аховы крамы. Тыя паспрабавалі ўцячы, што прывяло да сутычкі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Двух мужчын затрымалі адразу на месцы, а трэцяга, які паспеў уцячы, пазней па апісанні затрымалі паліцэйскія ў аўтобусе. Скрадзеныя рэчы, кошт якіх ацэньваўся тысячамі еўра, вернутыя.

Двое з трох арыштаваных ужо былі вядомыя праваахоўнікам па аналагічных правапарушэннях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула