БЕЛ Ł РУС

Дэлсі Радрыгес заклікала палітыкаў Венесуэлы да дыялогу для пераадолення крызісу

26.01.2026 / 09:44

Nashaniva.com

Часовая кіраўніца Венесуэлы Дэлсі Радрыгес заклікала палітыкаў краіны спыніць залежнасць ад замежных прынцыпаў і надаць прыярытэт унутранаму дыялогу для пераадолення крызісу. Пра гэта яна заявіла ў звароце да нафтавікоў на НПЗ у Пуэрта-ла-Крус, перадае Ultimas Noticias.

Фота: Jesus Vargas / Getty Images

«Хопіць загадаў Вашынгтона адносна палітыкі ў Венесуэле; менавіта венесуэльская палітыка вырашае нашы рознагалоссі і ўнутраныя канфлікты», — сказала яна, падкрэсліўшы, што адзіны спосаб абараніць суверэнітэт краіны — нацыянальнае адзінства.

Радрыгес адзначыла, што супярэчнасці з ЗША будуць вырашацца з дапамогай «баліваранскай дыпламатыі».

«Мы не баімся, бо калі нешта і павінна аб’ядноўваць нас як народ, дык гэта забеспячэнне міру і спакою на гэтай радзіме», — дадала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула