З 1 лютага падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт
Паводле інфармацыі Міністэрства па падатках і зборах, падаражэнне закране дзве маркі сігарэт — Vogue La Cigarette Lilas і Vogue La Cigarette Menthe.
Цана кожнай з гэтых марак павялічыцца адразу на 30 капеек: калі цяпер яны прадаюцца па 7,4 рубля, то з наступнага месяца будуць каштаваць 7,7 рубля.
Пры гэтым цэны на астатнюю табачную прадукцыю, якая прадстаўлена на рынку, застануцца на ранейшым узроўні — змены закрануць толькі гэтыя дзве пазіцыі.
Чытайце таксама:
У Польшчы знайшлі некалькі партый нелегальных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі метэазондамі
Недакурак 14‑гадовай даўніны дапамог вылічыць злодзея
Літоўскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю партыю цыгарэт на 260 тысяч еўра