Грамадства22

Літоўскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю партыю цыгарэт на 260 тысяч еўра

Буйная партыя кантрабандных беларускіх цыгарэт, у якой налічваецца 50 тысяч пачкаў, была знойдзена ў лясной пушчы на мяжы з Беларуссю.

Кантрабандныя беларускія цыгарэты, выяўленыя літоўскімі памежнікамі ў пушчы на мяжы з Беларуссю. Фота: vsat.lrv.lt

Пакінутыя пакункі з прымацаванымі да іх петлямі былі раскіданыя ў радыусе 20 метраў. Памежнікі зладзілі засаду, аднак на працягу некалькіх гадзін па цыгарэты ніхто не прыйшоў, заўважыла выданне reform.news.

Цыгарэты знайшлі ў лесе каля вёскі Кодзі (Kodžiai) Ладздзейскага раёна. Гэтая мясцовасць знаходзіцца пасярод Гродзенскай пушчы, на самай мяжы з Беларуссю, якая праходзіць па рацэ Марыха. На беларускім баку размешчаны аднайменны хутар Кодзі Воранаўскага раёна.

Кантрабандныя беларускія цыгарэты, выяўленыя літоўскімі памежнікамі ў пушчы на мяжы з Беларуссю. Фота: vsat.lrv.lt
Кантрабандныя беларускія цыгарэты, выяўленыя літоўскімі памежнікамі ў пушчы на мяжы з Беларуссю. Фота: vsat.lrv.lt
Кантрабандныя беларускія цыгарэты, выяўленыя літоўскімі памежнікамі ў пушчы на мяжы з Беларуссю. Фота: vsat.lrv.lt

Пасля няўдалай засады пакункі забралі на заставу. Унутры кожнага пакета знаходзіліся па дзве скрынкі з лагатыпам гродзенскай фабрыкі «Нёман». Агулам было канфіскавана 50 тысяч пачкаў цыгарэт Minsk 5 Superslims і Queen Menthol.

Іх кошт ацэньваецца ў 259 500 еўра. Па факце кантрабанды распачата дасудовае расследаванне.

Каментары2

  • @
    02.01.2026
    А раней лукашысты цэлымі саставамі-вагонамі па чыгунцы перавозілі у́ схованках у бярвеннях папіросы на сотні мільёнау́ далярау́
  • Мде
    04.01.2026
    Літоўскіх памежнікаў хапіла толькі на засаду некалькі гадзінаў? А потым што, працоўны дзень скончыўся? Як вы збіраецеся з расейскім іванам ваяваць, нягеглыя?

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Блэр і Рубіа — сярод удзельнікаў «Рады міру» для Газы

Са старадаўняй Палыкавіцкай крыніцы забаранілі піць: яе некалі гаючая вада цяпер можа забіць9

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць