БЕЛ Ł РУС

Золата не спыніць, не стрымаць, яно ўжо $5100 за унцыю

27.01.2026 / 11:02

Nashaniva.com

Толькі ўчора была перасягнутая адзнака пяць тысяч даляраў.

Фота Osaka / Wayne Studio / Getty Images

А 10‑й гадзіне раніцы па мінскім часе красавіцкія ф’ючарсы на золата прадаваліся па $5125—5128 за тройскую унцыю. Паводле звестак Investing.com, на максімуме мінулай ноччу каштоўны метал каштаваў больш за $5138.

Спотавая цана золата зноў вырасла амаль на 2,5%. Пры гэтым адзнаку $5 тысяч яна пераадолела толькі ў панядзелак раніцай, 26 студзеня.

Як лічаць эксперты, асноўная прычына росту золата — рост геапалітычнай напружанасці ў свеце. Да таго ж усе працягваюць чакаць чарговага зніжэння працэнтных ставак у ЗША.

Аднак што да перспектыў, меркаванні разыходзяцца. Паводле аналітыкаў, фінансавыя і геапалітычныя фактары яшчэ нейкі час будуць штурхаць цану золата ўгору. Разам з тым на рынку нарастае рызыка карэкцыі, таму далейшыя ўкладанні ў золата цяпер звязаныя з высокай верагоднасцю адкату, лічаць эксперты Investing.

У мінулым годзе цана на золата вырасла на 64 працэнты, з пачатку гэтага года ўжо амаль 15 працэнтаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула