Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам
27 студзеня Віктар Лукашэнка прыляцеў у Абу-Дабі, пра што паведаміла эмірацкае інфармацыйнае агенцтва WAM. Беларускі бок афіцыйна пра гэты візіт не паведамляў, піша «Белсат».
Мансур ібн Заід аль-Нахаян і Віктар Лукашэнка. 27 студзеня 2026 года. Фота: Wam.ae
У сталіцы ААЭ Лукашэнка сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам і віцэ-прэм’ерам краіны, шэйхам Мансурам ібн Заідам аль-Нахаянам; на перамовах таксама прысутнічаў міністр знешняга гандлю Эміратаў.
Паводле звестак з ААЭ, Віктар Лукашэнка прыбыў у рэгіён як спецыяльны пасланнік свайго бацькі на Блізкім Усходзе. Падчас сустрэчы бакі абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў розных сферах, развіццё двухбаковых адносінаў і іншыя пытанні ўзаемнага інтарэсу. Падрабязнасці перамоў не раскрываюцца.
Чытайце таксама:
Ці паездкі Лукашэнкі ў Аман — прыкмета непазбежнага нападу Расіі на Еўропу праз Беларусь?