БЕЛ Ł РУС

Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы

28.01.2026 / 23:33

Nashaniva.com

Беларускія дранікі ўвайшлі ў сусветны топ-50 найлепшых страў з бульбы паводле гастранамічнага гіда TasteAtlas. У агульным рэйтынгу яны занялі 14‑е месца, атрымаўшы адзнаку 4,2 бала. Аўтары спісу называюць дранікі самай характэрнай і пазнавальнай беларускай стравай.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Images

Першае месца ў рэйтынгу дасталося латвійскім бульбяным аладкам, далей ідуць аналагічныя стравы са Славакіі і Літвы, а пасля французская бульба «Анна» і іспанская тартылья.

У апісанні падкрэсліваецца, што беларускія дранікі гатуюць з цёртай бульбы з дадаваннем мукі, яек, малака, цыбулі і спецый, смажаць да залацістай скарыначкі і звычайна падаюць са смятанай. У якасці дадатку таксама могуць выкарыстоўвацца грыбы, скваркі, мак або нават садавіна.

Акрамя таго, зараз дранікі займаюць 10‑е месца ў спісе самых папулярных страў на сайце TasteAtlas. У агульным рэйтынгу нацыянальных кухняў свету за 2025—2026 гады беларуская кухня размясцілася на 79‑й пазіцыі з ацэнкай 4,00 бала.

TasteAtlas існуе з 2018 года і пазіцыянуе сябе як атлас сусветнай кухні, а яго рэйтынгі складаюцца на падставе водгукаў карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»

У Беларусі рупяцца пра ўключэнне бабкі і дранікаў у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Каментары да артыкула