БЕЛ Ł РУС

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ

29.01.2026 / 09:56

Nashaniva.com

Беларуская мадэль Аляксандра Батура ўзяла ўдзел у Тыдні высокай моды ў Парыжы: дзяўчына выйшла на подыум, прэзентуючы калекцыю Chanel вясна—лета 2026.

Аляксандра супрацоўнічае з міжнародным агенцтвам Women Management Milano, якое прэзентуе адных з самых зорных мадэляў свету: напрыклад, Наомі Кэмпбэл і Наталлю Полі.

Аляксандра Батура на подыуме і ў грымёрцы. Фота: інстаграм @baturaliaksandra

Раней 21‑гадовая беларуска здымалася для Dolce&Gabbana, MM6 Maison Margiela, Louis Vuitton, з’яўлялася на вокладках часопісаў L’Officiel, Cosmopolitan, Vogue.

Аляксандра жыве ў Мінску і супрацоўнічае з мадэльным агенцтвам Нагорнага. У мадэлінгу яна ўжо 8 гадоў.

«Калі ўжо гэта год беларускай жанчыны, то лепш такі», —пракаментавалі падзею ў тэлеграм-канале пра цікавосткі беларускай і сусветнай моды «Гарпій базар».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула