БЕЛ Ł РУС

У расійскіх ВНУ адмяняюць бакалаўрыят і магістратуру

29.01.2026 / 17:04

Nashaniva.com

У расійскіх універсітэтах вырашылі адмовіцца ад звыклай сістэмы бакалаўрыяту і магістратуры і перайсці на новую мадэль вышэйшай адукацыі. 

Галоўны корпус Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Фота: Wikimedia Commons

Пачынаючы з наступнага навучальнага года атрымаць ступень бакалаўра або магістра ў расійскіх ВНУ будзе немагчыма. Замест бакалаўрыяту ўводзіцца так званая базавая вышэйшая адукацыя, якая будзе доўжыцца ад чатырох да шасці гадоў у залежнасці ад спецыяльнасці. Магістратуру заменіць спецыялізаваная вышэйшая адукацыя працягласцю ад аднаго да трох гадоў.

Як растлумачыла першая намесніца старшыні камітэта Дзярждумы РФ па навуцы і вышэйшай адукацыі Ксенія Гарачава, фактычна гаворка ідзе пра абноўлены фармат магістратуры з рознымі напрамкамі — прафесійным, кіраўнічым і даследчым.

Яшчэ адно істотнае новаўвядзенне — паступаць на бюджэтныя месцы на спецыялізаваную вышэйшую адукацыю змогуць выпускнікі любых базавых праграм. Аспірантуру ж плануюць вылучыць у асобны ўзровень прафесійнай адукацыі.

Гэтую мадэль, якая прыйшла на змену Балонскай сістэме, у Расіі выпрабоўвалі з 2022 года ў шасці ўніверсітэтах. Цяпер улады вырашылі распаўсюдзіць яе на большую колькасць ВНУ краіны. 

Студэнты, якія паступілі ва ўніверсітэты раней, працягнуць навучанне па старых правілах. Змены закрануць толькі тых, хто будзе паступаць у 2026 годзе, а пераход на новую сістэму адбудзецца паступова.

Чытайце таксама:

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца

Інстытут сучасных ведаў у Мінску пракаментаваў паступленне Таццяны Буланавай

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны

Каментары да артыкула