Грамадства77

Інстытут сучасных ведаў у Мінску пракаментаваў паступленне Таццяны Буланавай

«У Таццяны Іванаўны не будзе якіх-небудзь асаблівых прывілей як у знакамітай спявачкі», — сказаў першы прарэктар.

Папулярная ў 90‑я расійская спявачка Таццяна Буланава паступіла ў Інстытут сучасных ведаў імя Шырокава ў Мінску — найстарэйшую прыватную навучальную ўстанову Беларусі. Пра гэта артыстка расказала на чырвонай дарожцы XIII Народнай прэміі «Зоркі Дарожнага радыё».

56‑гадовая заслужаная артыстка Расіі расказала, што надумала атрымаць адукацыю, у тым ліку з жадання некалі стаць народнай артысткай.

Са слоў Буланавай, у прыватным універсітэце яна будзе вучыцца паводле індывідуальнага плану.

— Там вельмі цікавыя дысцыпліны. Псіхалогія, гісторыя мастацтваў, гісторыя жывапісу — мне сапраўды гэта вельмі падабаецца, я нават сяджу ў інтэрнэце і шмат чытаю розных артыкулаў.

Буланава дадала, што плануе рэгулярна прыязджаць у Мінск і сустракацца з выкладчыкамі. Цяпер яна ўжо атрымала студэнцкі білет і залічаная на першы курс спецыяльнасці «музычнае мастацтва эстрады».

Таццяна Буланава праславілася ў 90‑я дзякуючы хітам «Ясный мой свет», «Не плачь», «Мой сон». Апошнія месяцы яе імя зноў стала вірусным — галоўным чынам, праўда, дзякуючы мемным рухам артыстаў падтанцоўкі.

Некаторымі падрабязнасцямі пра паступленне вядомай студэнткі ў Інстытут сучасных ведаў падзяліўся з Onliner першы прарэктар універсітэта Уладзіслаў Кадыра:

— Таццяна Іванаўна стала студэнткай завочнай формы навучання: яна разам з іншымі навучэнцамі будзе здаваць сесіі двойчы на год. А паколькі замежныя абітурыенты падаюць дакументы восенню, для кожнага з іх распрацоўваецца індывідуальны вучэбны план, які дазволіць навярстаць прапушчанае.

Гэта значыць, што ў Таццяны Іванаўны не будзе якіх-небудзь асаблівых прывілей як у знакамітай спявачкі — вывучаць дысцыпліны і здаваць экзамены яна будзе як і ўсе. Паступала яна таксама на агульных умовах, падавала дакументы асабіста. Чаму выбрала менавіта наш універсітэт? Гэта ўжо трэба спытаць у самой заслужанай артысткі.

Каментары7

  • Ёсік
    11.12.2025
    Каб шчэ адну бондараву не атрымалі, спадарства.
  • За исключением того ...
    11.12.2025
    что на свой выпускной она будет продавать билеты, а не скидываться)
  • Лера
    11.12.2025
    Ой, хи-хи.
    Интересует история живописи, а поступила на эстрадное искусство, чтоб получить звание Заслуженной артистки

Цяпер чытаюць

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары шматпавярховіка скінуліся і самастойна ўпрыгожылі пад'езд да Новага года — толькі паглядзіце

Крысцін Кэбат, якая абдымалася з жанатым гендырэктарам IT-кампаніі на канцэрце Coldplay, упершыню пракаментавала гэта4

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі19

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі6

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць