БЕЛ Ł РУС

Гэтай ноччу могуць не працаваць банкаўскія карткі

29.01.2026 / 18:41

Nashaniva.com

У ноч з 29 на 30 студзеня ў Беларусі магчымыя часовыя збоі ў працы банкаўскіх картак.

Паводле інфармацыі Белінвестбанка, з 3:00 да 4:00 раніцы 30 студзеня Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць планавыя тэхналагічныя работы. У гэты час могуць узнікаць кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў плацежных картак — як у крамах і сэрвісных арганізацыях, так і ў пунктах выдачы наяўных, банкаматах і прыладах самаабслугоўвання.

Пра магчымыя непрацяглыя перабоі ў абслугоўванні кліентаў таксама папярэдзіў Белаграпрамбанк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула