БЕЛ Ł РУС

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай

29.01.2026 / 19:16

Nashaniva.com

Найбуйнейшая прыватная сетка аўтазаправачных станцый у Беларусі можа перайсці пад кантроль амерыканскага капіталу. Кампанія «Лукойл», якая трапіла пад санкцыі ЗША, плануе прадаць свой замежны бізнэс інвестыцыйнаму фонду Carlyle, піша выданне «Белорусы и рынок».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lukoyl-belorussiya.ibiz.by

Як паведамляе расійскае выданне РБК, амерыканскі інвестфонд Carlyle, які ўваходзіць у лік дзвюх тысяч найбуйнейшых кампаній свету, збіраецца выкупіць амаль усе замежныя актывы «Лукойла». Выключэннем стануць толькі праекты ў Казахстане — яны застануцца ў расійскай групы. Для завяршэння здзелкі, праўда, яшчэ спатрэбіцца дазвол шэрагу рэгулятараў, у тым ліку Міністэрства фінансаў ЗША.

У выніку гэтай здзелкі Carlyle можа атрымаць доступ да нафта– і газаздабыўчых праектаў «Лукойла» ў дзесяці краінах, уключаючы Азербайджан, Ірак, Узбекістан, Егіпет, Камерун, Нігерыю, Гану, Конга, Мексіку і ААЭ. Акрамя таго, гаворка ідзе пра тры нафтаперапрацоўчыя заводы ў Румыніі, Балгарыі і Нідэрландах, а таксама сеткі АЗС і прадпрыемствы па вытворчасці аліў, змазачных матэрыялаў і іншых тэхнічных вадкасцяў.

У гэты спіс уваходзяць і беларускія актывы: даччыная кампанія «Лукойл-Беларусь», якая кіруе больш як 80 аўтазапраўкамі, нафтабазамі і газанапаўняльнымі станцыямі, а таксама доляй у заводзе «ЭддзіТэк» у Наваполацку, што выпускае прысадкі для паліва. Калі здзелка адбудзецца, гэтыя актывы фактычна апынуцца ў ўласнасці амерыканскага інвестфонду.

Чытайце таксама:

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»

Расія страчвае кантроль над Усходняй Еўропай — але размова не пра Беларусь

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый

Каментары да артыкула