БЕЛ Ł РУС

У Аўстрыі беларуса затрымалі за крадзеж з крам спіртных напояў

29.01.2026 / 19:32

Nashaniva.com

Паліцыя муніцыпалітэта Ноймаркт-ан-дэр-Ібс, што ў зямлі Ніжняя Аўстрыя, паведаміла пра затрыманне 39‑гадовага беларуса за крадзеж спіртных напояў, піша выданне «Беларусь и мир».

Фота: facebook.com/lpdnoe

Інцыдэнт адбыўся 21 студзеня каля 15:45. Супрацоўнік супермаркета заўважыў мужчыну, які выйшаў з крамы з некалькімі бутэлькамі алкаголю, не заплаціўшы за іх. Сведкі выклікалі паліцыю і прасачылі за падазраваным, які пакінуў скрадзены тавар на паркоўцы крамы.

Праваахоўнікі спынілі мужчыну непадалёк, узяўшы яго пад варту. Пры аглядзе арандаванага аўтамабіля, якім кіраваў мужчына, было знойдзена больш за 140 бутэлек алкаголю агульным коштам каля 3 500 еўра. Беларус прызнаў сваю вінаватасць у здзяйсненні правапарушэння.

Чытайце таксама:

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі

У Італіі беларус разграміў хірургічнае аддзяленне бальніцы

Беларус гераічна ўратаваў жанчыну ў Нідэрландах

Каментары да артыкула