БЕЛ Ł РУС

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай

31.01.2026 / 22:00

Nashaniva.com

У новых матэрыялах так званых «файлаў Эпштэйна», якія апублікавала Міністэрства юстыцыі ЗША, з’явіліся фатаграфіі, на якіх, як мяркуе Бі-бі-сі, можа быць брытанскі прынц Эндру Маунтбатэн-Віндзар — другі сын каралевы Лізаветы II і родны брат цяперашняга караля Карла III. Раней ён страціў усе свае каралеўскія тытулы.

Фота: Міністэрства юстыцыі ЗША

На апублікаваных здымках мужчына стаіць на каленях побач з жанчынай, твар якой закрыты чорным прамавугольнікам. Жанчына адзетая. На двух фота мужчына дакранаецца да яе жывата, а на адным глядзіць проста ў камеру.

Бі-бі-сі адзначае, што ніякага тлумачэння кантэксту гэтых фатаграфій няма: невядома, калі і дзе яны былі зробленыя. Тым не менш, журналісты падкрэсліваюць, што іх публікацыя можа яшчэ больш узмацніць ціск на прынца Эндру, які і раней аказваўся ў цэнтры ўвагі з-за сваёй блізкай сувязі з Джэфры Эпштэйнам, асуджаным за сэксуальныя злачынствы.

Акрамя фота, былі апублікаваныя электронныя лісты, з якіх вынікае, што ў жніўні 2010 года Эпштэйн запрашаў прынца Эндру на вячэру з «прыгожай 26‑гадовай расіянкай». Гэта адбылося ўжо праз два гады пасля таго, як фінансіст прызнаў сваю віну ў сувязях з непаўналетняй.

Таксама сярод дакументаў ёсць афіцыйны запыт уладаў ЗША ад 2020 года з просьбай дапытать Маунтбатэна-Віндзара. У ім гаварылася, што прынц Эндру мог быць сведкам або ўдзельнікам падзей, важных для расследавання.

У кастрычніку 2025 года прынц Эндру быў пазбаўлены ўсіх сваіх тытулаў і прывілей, у тым ліку права жыць у рэзідэнцыі ў Віндзары. Такая страта статусу не мае аналагаў у сучаснай гісторыі брытанскай манархіі.

30 студзеня 2026 года Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала таксама новыя дакументы ў справе Эпштэйна. Сярод іх — заява жанчыны, якая абвінаваціла дзейнага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў згвалтаванні, якое нібыта адбылося, калі ёй было 13 гадоў. Апісанні выпадкаў гвалту, як адзначае тэлеканал CNN, супадаюць з абвінавачаннямі, пададзенымі ў 2016 годзе ананімнай Джэйн Доў, але тады яна пазней адмовілася ад пазову.

Дакументы таксама сведчаць, што ў канцы 2013 года мільярдэр Ілан Маск пісаў Эпштэйну, каб узгадніць магчымую паездку на ягоны карыбскі востраў. Ці адбылася яна на самай справе — невядома, але перапіска сведчыць пра ўзровень кантактаў, пра які раней не паведамлялася.

Чытайце таксама:

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Апублікавалі новую партыю матэрыялаў па справе Эпштэйна. Там зноў згадваецца Трамп

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна

Апублікавалі новыя фота з архіва Джэфры Эпштэйна. На іх ёсць і Трамп

Каментары да артыкула