Netflix паказаў тызер мультсерыяла па матывах «Вельмі дзіўных спраў»
Netflix выпусціў тызер анімацыйнага серыяла «Вельмі дзіўныя справы: Гісторыі з 85-га» — спін-офа арыгінальнага серыяла.
Фота: Netflix
Дзеянне новага праекта адбываецца паміж другім і трэцім сезонам «Вельмі дзіўных спраў», у 1985 годзе. Гледачы зноў убачаць знаёмую кампанію сяброў, якім давядзецца абараняць горад ад пагроз У мультсерыяле з’явяцца Адзінаццатая, Майк, Уіл, Дасцін, Лукас і Макс.
Да галоўнай кампаніі далучыцца новы герой — дзяўчынка Нікі Бакстэр з ружовымі валасамі — тэхнічны геній, здольны збіраць і рамантаваць практычна любую электроніку. Пакуль невядома, як аўтары ўпішуць яе ў знаёмую гісторыю.
Стваральнікі «Вельмі дзіўных спраў» браты Мэт і Рос Дафер выступілі выканаўчымі прадзюсарамі спін-офа.
Праект пачаў распрацоўвацца вясной 2025 года і стане ключавым элементам стратэгіі Netflix для пашырэння франшызы перад завяршэннем асноўнага серыяла.
Прэм’ера запланаваная на 23 красавіка.
Чытайце таксама:
«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі