БЕЛ Ł РУС

Цэлая група індыйцаў просіць улады Індыі ўратаваць іх з Беларусі

3.02.2026 / 00:17

Nashaniva.com

У Беларусі апынулася група з дзевяці грамадзян Індыі, якія застаюцца без працы і належнага пражывання, і цяпер яны просяць урад Індыі дапамагчы ім вярнуцца на радзіму, паведамляе выданне Reform.news са спасылкай на індыйскае выданне The Hindu.

Скрыншот з відэа

Жонка аднаго з індыйцаў, Т. Тхангасвамі, расказала, што яе муж у снежні 2025 года паехаў у Беларусь праз агенцтва працаўладкавання, заплаціўшы 400 тысяч рупій (каля 4400 даляраў). За амаль два месяцы знаходжання ў Беларусі яму не далі ні працы, ні жылля, ні харчавання.

Сам Тхангасвамі паведаміў, што спачатку агенцтва абяцала яму працу ў Ізраілі, але пасля атрымання грошай перастала выходзіць на сувязь. Толькі праз год яго і іншых работнікаў накіравалі ў Беларусь.

Індыйцы скардзяцца, што агенцтва не дае ясных адказаў, а яны сутыкаюцца з «вялікімі цяжкасцямі ў чужой краіне» з моцнымі снегападамі. Яны просяць урад Індыі вырашыць іх праблему і дапамагчы вярнуцца дадому.

Раней у такой жа сітуацыі была жанчына з той жа Індыі, якая таксама паехала ў Беларусь праз агенцтва і засталася без працы і грошай. Пасля таго, як яе гісторыя трапіла ў СМІ, умяшаліся беларускія сілавікі, пасля чаго жанчына змагла вярнуцца на радзіму.

Чытайце таксама:

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму

Каментары да артыкула