БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка патлумачыў, чаму раптоўная праверка Узброеных сіл праводзілася без Генштаба і Мінабароны

3.02.2026 / 13:06

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сёння растлумачыў, чаму нядаўняя нечаканая праверка гатоўнасці Узброеных сіл была абвешчана непасрэдна, без папярэдняга інфармавання Генштаба і міністра абароны.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля абвяшчэння праверкі Узброеных сіл пачалі з’яўляцца распаўсюджванні ад «збеглых» (так улады называюць апанентаў за мяжой — НН): «Ой, не давярае міністру абароны, не давярае Генштабу».

«Я ўсім давяраю. Але гэта — раптоўная праверка, якую праводзіць Галоўнакамандуючы. І я хачу паглядзець, як у гэтай раптоўнай праверцы будуць дзейнічаць Генштаб і Міністэрства абароны», — сказаў ён.

Маўляў, у гэтым і заключаецца істотнае адрозненне раптоўнай праверкі ад любых іншых, якія таксама праводзяцца ва Узброеных сілах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула