У Абу-Дабі стартаваў другі раўнд перамоваў Расіі і Украіны пры пасярэдніцтве ЗША
Сустрэчы пройдуць у закрытым рэжыме і, як чакаецца, працягнуцца два дні.
Перамовы стартавалі ў трохбаковым фармаце — Украіна, ЗША і Расія, пацвердзіў сакратар Рады нацыянальнай абароны і бяспекі Рустэм Умераў.
Па словах сакратара РНБА, які з'яўляецца кіраўніком украінскай дэлегацыі, далей — праца ў асобных групах па напрамках, пасля чаго запланавана паўторная сумесная сінхранізацыя пазіцый.
«Працуем у межах выразных дырэктыў прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага для дасягнення годнага і працяглага міру. Аб ходзе кожнага этапу перамоў інфармуем кіраўніка дзяржавы», — дадаў Рустэм Умераў.
Расійскую дэлегацыю, як і мінулы раз, узначальвае начальнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба Ігар Касцюкоў.