«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк
Не ведаем, што б гэта значыла, але боты з лукашэнкаўскіх ботафермаў усталі на абарону Карыны Шуляк. Навіна пра тое, што амерыканскі фінансіст Джэфры Эпштэйн, асуджаны за сэксуальныя злачынствы, завяшчаў беларусцы Карыне Шуляк 50 мільёнаў долараў і нерухомасць, выклікала бурную рэакцыю ў сацыяльных сетках. Акрамя ботаў, апраўдваюць Шуляк і многія звычайныя беларускі.
Карына Шуляк і Джэфры Эпштэйн у 2019 годзе, пасля таго ўжо як ускрыліся факты пра гандаль жанчынамі, у тым ліку і падлеткамі. Фота: Billy Farrell / BFA.com
У сваіх каментарыях карыстальнікі падзяліліся на тых, хто шчыра віншуе дзяўчыну, і тых, для каго непрымальна такая спадчына. Першых нашмат больш, прычым значную частку іх складаюць акаўнты, якія мы падазраем у прыналежнасці да прапагандысцкіх ботасетак і якія лайкаюць сваіх узаемна.
Вось што пішуць прыхільнікі Карыны Шуляк:
«Шчыра рада за дзяўчыну. Зараз галоўнае, каб гэта не зацьміла ёй розум. І каб яна правільна скарысталася спадчынай».
«Ай, дзяўчына, малайчына (без сарказму і злараднасці)».
«Дзяўчына малайчына».
«Малайчына дзяўчына, заслужыла. Шчасця табе, дарагая».
Некаторыя бачаць у гэтай гісторыі са спадчынай нават нагоду для нацыянальнага гонару:
«Хоць недзе беларусы на першым месцы, шчыра… Проста прыемна за яе», — лічыць нехта.
«Зычліўцы, парадуйцеся за зямлячку!» — дадае яшчэ адзін карыстальнік.
Нават напаміны пра тое, кім насамрэч быў фінансіст, не суцішаюць хвалю захаплення. Для многіх рэпутацыя Эпштэйна не з’яўляецца перашкодай для прыняцця ягоных грошай. Вось характэрныя дыялогі з абмеркаванняў:
— Шчыра радая за Карыну, малайчына дзяўчына! Без сарказму» (Гэты каментар сабраў звыш чатырох з паловай тысяч лайкаў).
— І няважна, што гэта ад пачвары?
— І няважна. Можна падумаць, што ты б адмовілася.
— Ну і добра. Няхай жыве і будзе шчаслівай. (амаль 1300 лайкаў).
— Я рада за гэтую дзяўчыну ад чыстага сэрца.
— Вы ў курсе, за што ён ёй гэтыя грошы даў?
— Не ведаю. Якая розніца? Галоўнае, што дал. Вы б глядзелі, адкуль вам прыйшла спадчына, калі б яна прыйшла менавіта вам?»
«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася», — піша яшчэ адна карыстальніца.
Зрэшты, знайшліся і тыя, хто катэгарычна не хацеў бы апынуцца на месцы Карыны і лічыць такія грошы праклятымі:
«Лепш жыць на адзін заробак усё жыццё, чым атрымаць гэтую спадчыну на крыві!»
«Не забывайце, чым ён займаўся!! Такіх брудных грошай я б не хацела! Барані Божа!»
«Ратуй, Госпадзе, ад такіх грошай і людзей».
Чытайце таксама:
Сэкс-імперыя Эпштэйна магла быць праектам КДБ для збору кампрамату на сусветных лідараў