БЕЛ Ł РУС

У сэрвісах Беларусбанка тры дні будуць збоі

5.02.2026 / 16:29

Nashaniva.com

Беларусбанк папярэдзіў кліентаў пра магчымыя збоі ў працы сэрвісаў у найбліжэйшыя дні з-за тэхнічных работ.

Паводле інфармацыі банка, у ноч з 5 на 6 лютага — з паўночы да 6‑й раніцы — магчымыя часовыя перапынкі ў абслугоўванні.

Яшчэ больш істотныя абмежаванні запланаваныя з 23:00 7 лютага да 7:00 8 лютага. У гэты перыяд у аддзяленнях, сістэме «Разлік» і каналах дыстанцыйнага банкінгу не будуць праводзіцца аперацыі з дэпазітамі і бягучымі рахункамі фізічных асоб, не будзе даступны ўлік крэдытнай запазычанасці, а таксама афармленне банкаўскіх плацежных картак.

Акрамя таго, 8 лютага з 1‑й да 2‑й гадзіны ночы ў аддзяленнях банка часова немагчыма будзе здзяйсняць аперацыі з наяўнымі грашыма.

Напрыканцы снежня 2025 года Беларусбанк перайшоў на новае праграмнае забеспячэнне, і тады тэхнічныя праблемы з абслугоўваннем назіраліся каля тыдня.

Чытайце таксама:

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Падоўжылі тэрмін дзеяння крэдытнай праграмы «На родныя тавары»

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў

Каментары да артыкула