БЕЛ Ł РУС

Беларусу адмовілі ў польскім грамадзянстве праз дробны штраф чатырохгадовай даўніны

5.02.2026 / 20:13

Nashaniva.com

Беларусу, які восем гадоў жыве ў Польшчы на падставе пастаяннага дазволу на жыхарства, атрыманага па Карце паляка, адмовілі ў польскім грамадзянстве з-за дробнага штрафу. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў адным з тэматычных чатаў, піша Беларуская служба Польскага радыё.

Фота: Most

У адказе ад імя мазавецкага ваяводы гаворыцца, што падчас праверкі быў устаноўлены факт пакарання беларускага грамадзяніна за парушэнне ПДР штрафам у памеры 200 злотых (каля 50 даляраў). Пры гэтым беларус быў аштрафаваны 17 жніўня 2021 года, а ўжо праз два дні, 19 жніўня, гэты штраф аплаціў.

«Штраф, якім быў пакараны замежнік, сведчыць пра тое, што замежнік не паважае і не выконвае польскае заканадаўства», — гаворыцца ў адказе.

У ім таксама адзначаецца, што паводзіны беларуса — прыклад «ігнаравання польскага заканадаўства».

Скрыншот адмовы

Невядома, за што менавіта беларус атрымаў штраф, аднак яго невялікі памер на фоне вельмі высокіх штрафаў за парушэнні ПДР у Польшчы сведчыць пра тое, што гэта, хутчэй за ўсё, зусім дробнае правапарушэнне.

Цяпер замежных грамадзян, якія імкнуцца атрымаць польскі пашпарт, правяраюць з усіх бакоў. Акрамя Агенцтва ўнутранай бяспекі, паліцыі і памежнай службы, запыты таксама накіроўваюцца ў падатковую і транспартную інспекцыі і муніцыпальную паліцыю (Straż miejska).

Чытайце таксама:

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне

Сейм Польшчы адхіліў законапраект аб узмацненні строгасці правіл атрымання польскага грамадзянства

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца

Каментары да артыкула