БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай

5.02.2026 / 22:51

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яму ўдалося прадухіліць некалькі ядзерных войнаў у свеце, у тым ліку магчымы ядзерны канфлікт паміж Расіяй і Украінай. Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images

Трамп падкрэсліў, што Злучаныя Штаты з’яўляюцца наймацнейшай краінай у свеце і што падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну ён цалкам аднавіў амерыканскую армію. Паводле Трампа, гэта ўключала стварэнне новай і мадэрнізацыю наяўнай ядзернай зброі, а таксама фармаванне касмічных войскаў.

Трамп таксама паведаміў, што цяпер працягвае нарошчваць вайсковую моц ЗША да беспрэцэдэнтнага ўзроўню, у тым ліку за кошт будаўніцтва баявых караблёў, якія, паводле яго слоў, у сотні разоў мацнейшыя за лінкоры часоў Другой сусветнай вайны.

На гэтым фоне ён заявіў, што здолеў спыніць ядзерныя пагрозы паміж шэрагам краін — у прыватнасці паміж Пакістанам і Індыяй, Іранам і Ізраілем, а таксама паміж Расіяй і Украінай.

«Замест таго каб падаўжаць «СНУ-3» (дрэнна зробленая Злучанымі Штатамі здзелка, якая, акрамя ўсяго іншага, груба парушаецца), мы павінны дазволіць нашым экспертам па ядзерных пытаннях працаваць над новай, палепшанай і мадэрнізаванай дамовай, якая зможа дзейнічаць доўга ў будучыні», — падсумаваў свой допіс Трамп.

Чытайце таксама:

Расія і ЗША дамовіліся аднавіць вайсковы дыялог на высокім узроўні

Расія заявіла, што больш не лічыць сябе звязанай дамовай аб абмежаванні ядзернага арсенала

Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць

Каментары да артыкула