БЕЛ Ł РУС

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы

6.02.2026 / 12:41

Nashaniva.com

«Комерсант» даведаўся падрабязнасці пра замах на намесніка начальніка ГРУ Мінабароны Расіі Уладзіміра Аляксеева.

Уладзімір Аляксееў. Фота: Мінабароны

Крыніцы ў праваахоўных органах расказалі, што каля сёмай гадзіны раніцы генерал-лейтэнант, як звычайна, выйшаў з кватэры ў доме на Валакаламскай шашы, каб паехаць на працу. Унізе яго чакала службовая машына з кіроўцам.

На пляцоўцы спадар Аляксееў сутыкнуўся з мужчынам, які, паводле папярэдніх даных, трапіў у дом, выдаючы сябе за дастаўшчыка ежы.

Злачынца параніў генерала ў руку і нагу, а калі той спрабаваў адабраць у яго пісталет, яшчэ і ў грудзі. Актыўны супраціў вайскоўца не дазволіў нападніку дабіць яго, адзначае крыніца.

Генерал знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, бо адна з куль зачапіла жыццёва важныя органы.

Паводле папярэдніх звестак, праваахоўнікі маюць прыкметы нападніка, яго фота і відэа, таму ёсць усе шанцы яго хутка затрымаць.

Чытайце таксама:

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ

Каментары да артыкула