Кітай абагнаў Расію па колькасці атамных падводных лодак
Кітай выйшаў на другое месца ў свеце па колькасці атамных падводных лодак, абышоўшы Расію, піша Thinktanks.pro.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле ацэнак аналітычнай платформы Marine Insight, на пачатак 2026 года ў складзе ВМС Кітая налічваецца 32 дзейныя атамныя субмарыны, без уліку караблёў, якія знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва. Лідарам у гэтай сферы па-ранейшаму застаюцца ЗША, якія эксплуатуюць 71 атамную падводную лодку розных класаў.
Рэзкі рост кітайскага флоту звязаны з пераходам ад дызель-электрычных да атамных праектаў. У строй ужо ўведзеныя шматмэтавыя падводныя лодкі тыпу 093, здольныя прымяняць крылатыя ракеты. Адначасова Кітай распрацоўвае стратэгічную падводную лодку новага пакалення тыпу 096, каб забяспечыць пастаяннае марское ядзернае стрымліванне.
Расія апусцілася на трэцяе месца з флотам з 29 атамных падводных лодак, працягваючы пры гэтым мадэрнізацыю дзейных караблёў. У Вялікабрытаніі і Францыі налічваецца 10 і 9 атамных субмарын адпаведна. Замыкае спіс уладальнікаў атамных падводных лодак Індыя — у гэтай краіны дзве субмарыны такога класа.
Чытайце таксама:
НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы
Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы
У Жоўтым моры пацярпела крушэнне кітайская атамная падводная лодка — медыя