На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі
Прэс-служба Федэрацыі хакея Швейцарыі паведаміла, што пасля выяўлення станоўчага выніку тэсту на наравірус у адной з хакеістак уся жаночая зборная была ізаляваная.
Фота: Maja Hitij/Getty Images
6 лютага швейцаркі перамаглі каманду Чэхіі з лікам 4:3 у серыі булітаў у першым групавым матчы. Пасля гульні каманда прапусціла цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Італіі, піша Championat.com.
«Станоўчы вынік тэсту на наравірус быў атрыманы толькі пасля матчу з Чэхіяй і незадоўга да адкрыцця Гульняў. Хворая спартсменка з моманту прыбыцця ў Алімпійскую вёску знаходзілася ў асобным пакоі і была ізаляваная з моманту з’яўлення сімптомаў. З раніцы пятніцы прыкметы хваробы ў яе адсутнічаюць. У якасці меры засцярогі на каранцін была змешчаная ўся каманда. У ніводнай іншай хакеісткі сімптомаў не выяўлена», — адзначылі ў Федэрацыі.
Наступны матч швейцарская каманда павінна правесці сёння, 7 лютага, супраць зборнай Канады.
Раней выпадак заражэння гэтым вірусам быў выяўлены ў жаночай зборнай Фінляндыі.
Чытайце таксама:
Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя першыя медалі. Беларускі возьмуць удзел у двух спаборніцтвах