БЕЛ Ł РУС

Закрылася ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца»

8.02.2026 / 19:54

Nashaniva.com

Вядучая Яўгенія Сугак патлумачыла, што было прычынай.

Вокладка апошняга выпуску шоу «Мне таксама не падабаецца»

Шоу «Мне таксама не падабаецца» пачало выходзіць у ютубе ў 2022 годзе. Фармат такі — тры госці ў студыі абмяркоўваюць надзённую тэму. Апошні выпуск быў паўгода таму — 9 жніўня 2025 года.

Вядучая Яўгенія Сугак у праграме «Гадзіннічак цікае» патлумачыла, што тое ютуб-шоу на паўзе праз фінансавыя перашкоды.

«У мяне не падымалася рука напісаць гэты пост. Мне ўсё здавалася: можа, у наступным месяцы штосьці наладзіцца, можа ў наступным», — кажа яна.

Сугак спадзяецца, што шоу яшчэ вернецца, бо ёй падабаецца гэты фармат і яна лічыць, што беларускаму ютубу яго будзе не хапаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула