БЕЛ Ł РУС

У Троках у мужчыны знайшлі 6 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт

9.02.2026 / 09:25

Nashaniva.com

У аўтамабілі, якім кіраваў мужчына, у нядзелю ўвечары ў Троках пад Вільняй былі знойдзеныя 6 тысяч пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызамі, паведамляе LRT.

Фота: VSAT

Каля 20‑й гадзіны тытунёвыя вырабы былі выяўленыя ў аўтамабілі Volkswagen Passat, якім кіраваў мужчына 1978 года нараджэння.

У транспартным сродку было знойдзена і канфіскавана 4,5 тысячы пачкаў цыгарэт «Minsk Capital QS» і 1,5 тысячы пачкаў цыгарэт «NZ Gold».

Мужчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, распачата дасудовае расследаванне паводле факту незаконнага абыходжання з падакцызнымі таварамі, кошт якіх перавышае 20 тысяч еўра, але не дасягае 45 тысяч еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула