БЕЛ Ł РУС

Ліндсі Вон знаходзіцца ў стабільным стане пасля падзення на Алімпіядзе-2026

9.02.2026 / 13:39

Nashaniva.com

Гарналыжніца ў надзейных руках дактароў.

Федэрацыя лыжных відаў спорту і снаўборду ЗША паведаміла ў сацсетках, што алімпійская чэмпіёнка 2010 года, двухразовая чэмпіёнка свету, 41‑гадовая амерыканская гарналыжніца Ліндсі Вон знаходзіцца ў стабільным стане пасля жорсткага падзення падчас спаборніцтваў у хуткасным спуску на Алімпійскіх гульнях 2026 года.

«Ліндсі атрымала траўму, але знаходзіцца ў стабільным стане і ў надзейных руках каманды амерыканскіх і італьянскіх дактароў», — гаворыцца ў паведамленні федэрацыі.

Вон учора падчас спуску зачапілася за сцяг на трасе, у палёце яе закруціла, у выніку чаго яна ўпала. Спартсменка выйшла на старт з парванай крыжападобнай звязкай калена.

У канцы студзеня Вон упала падчас спаборніцтваў у супергіганцкім слаламе на этапе Кубка свету ў Кран-Мантане (Швейцарыя). Абследаванні пасля падзення выявілі разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі, ушчамленне косткі і разрывы меніска левай нагі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула