Спорт66

41‑гадовая Ліндсі Вон з цяжкой траўмай нагі выйшла на трасу, але ўпала ў самым пачатку спуску ВІДЭА

За тыдзень да пачатку Алімпіяды амерыканская гарналыжніца атрымала траўму на трэніроўцы 

Падчас хуткаснага спуску на хуткасці каля 100 км/г яна ўрэзалася ў ахоўныя сеткі. Жанчына атрымала разрыў крыжападобных звязак калена, разрыў меніску. Узніклі асцярогі, што ёй давядзецца прапусціць Алімпійскія гульні ў Італіі.

Але алімпійская чэмпіёнка 2010 года заявіла, што будзе выступаць. Сёння ў гарналыжным спуску яна выйшла на трасу пад 13‑м нумарам.

Літаральна праз некалькі секунд пасля пачатку спуску, яна, здаецца, няправільна нахілілася, лыжы перакрыжаваліся, і Ліндсі з усяе сілы грымнулася на схіл.

 

На стадыёне запанавала цішыня, Вон нерухома ляжала некалькі секунд, а потым моцна закрычала.

Да яе кінуліся таварышы з каманды і дактары. Ліндсі крычала, калі яе аглядалі. Гарналыжніцу эвакуявалі на верталёце.

Спаборніцтвы былі спыненыя.

Каментары6

  • Конец карьеры
    08.02.2026
    Глупо и безответственно с её стороны
  • Заўзятар
    08.02.2026
    Першая трансляцыя, якую я вырашыў паглядзець з гэтых АГ.
    Вельмі жорстка і шакуючы было.
    Вялікі спорт калечыць...
  • Filipp
    08.02.2026
    "Узніклі асцярогі, што ёй давядзецца прапусціць Алімпійскія гульні ў Італіі."©
    Навошта было яе пускаць да спаборніцтваў, калі яна была траўмаваная?

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць