БЕЛ Ł РУС

«Скарына ютуба». Leibonik запісаў песню пра Мікіту Мелказёрава

9.02.2026 / 13:57

Nashaniva.com

Сяргей Башлыкевіч апублікаваў на ютуб-канале кліп «Маліна», прысвечаны Мікіце Мелказёраву.

Пад кліпам пазначана, што песня была напісана 30 снежня 2025 года па дарозе з Амстэрдама ў Варшаву. У гэты дзень у Варшаве развітваліся з Мікітам, які раптоўна памёр 21 снежня на 38‑м годзе жыцця.

«Праз скарлупінне прасунуўшы барадатую дзюбу,
Першадрукар новай эры стаў Скарынам ютубу», — піша Башлыкевіч. 

«І калі ёсць недзе там зверху лепшая версія свету,
І там ёсць Беларусь у якой заўжды цёплае лета —
Там на Цнянцы Хрыстос у шэзлонгу з усмешкай разлёгся
І каля яго нейкі лысы — у жоўтых кроксах», — прадказвае ён. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула