БЕЛ Ł РУС

Бухгалтарка з Магілёва ўмудрылася прасадзіць у анлайн-казіно 185 тысяч рублёў сваёй фірмы

10.02.2026 / 10:40

Nashaniva.com

У Магілёве раскрыта схема крадзяжу грошай у адной з прыватных кампаній горада. Да справы аказалася датычнай галоўная бухгалтарка, паведамляе МУС.

42‑гадовая супрацоўніца мела доступ да электроннага рахунку фірмы і пераводзіла грошы на свой рахунак. Пераводы яна афармляла як прэміяльныя выплаты.

Жанчына таксама адказвала за падрыхтоўку справаздачнасці, таму магла ўносіць у дакументы ілжывыя звесткі і хаваць недахоп.

У выніку бухгалтарка скрала 185 тысяч рублёў, якія патраціла на стаўкі ў анлайн-казіно.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры. Па гэтай артыкуле ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула