Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock
Усё больш нявест замест традыцыйных абцасаў на вяселле абіраюць альтэрнатыву, у якой дакладна будзе камфортна: адны выходзяць замуж у балетках, іншыя — у кедах ці марцінсах.
Знакаміты нямецкі брэнд абутку з анатамічна правільнымі вусцілкамі Birkenstock на хвалі моды на камфорт разам з дызайнеркай з Нью-Ёрка Даніэль Франкель Хірш выпусцілі калекцыю вясельных шлёпанцаў.
Фота тут і далей: vogue.pl
Новая калекцыя — гэта класічныя і любімыя многімі мадэлі Birkenstock, але ў вясельным прачытанні. Стылісты праракаюць ім вялікую будучыню — некаторыя нават лічаць, што Birkenstock задае галоўны трэнд на 2026 год, і за імі рушаць услед многія іншыя брэнды, сфакусаваныя на абутку ці канкрэтна на вясельнай модзе.
«Нават самыя зручныя лодачкі ці туфлі з «качыным мыском», ды нават балеткі не могуць спаборнічаць з камфортам Birkenstock. Маўчу ўжо пра абутак на шпільках», — адгукаюцца першыя групы тэсціроўшчыц.
Шлёпанцы выкананыя ў малочных адценнях і расшытыя пярлінамі і карункавымі кветкамі. Ад класічных мадэляў іх адрозніваюць і больш элегантныя зашпількі.
Не забылі дызайнеры і пра жаніхоў: у калекцыю ўваходзіць мінімалістычная чорная версія мадэлі Arizona для мужчын.
Стваральнікі вясельнай капсулы адзначаюць, што яна стала рэакцыяй на патрэбы сучасных пар, якія адыходзяць ад традыцыйных вясельных цырымоній і ламаюць стэрэатыпы, хочуць, каб адзенне адлюстроўвала іх лад жыцця, а не адказвала на чаканні аматараў традыцый.
Выхад калекцыі запланаваны на 12 лютага. Цэны на вясельныя шлёпанцы будуць выр’іравацца ад 660 да 950 даляраў.
Чытайце таксама:
Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа
Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ