БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск

10.02.2026 / 17:27

Nashaniva.com

Асноўнай прычынай аказаліся праблемы са страхаваннем палётаў, піша Office Life.

Фота: Arkia

Яшчэ ў снежні Arkia абвясціла пра намер адкрыць прамы авіярэйс паміж Мінскам і Тэль-Авівам. Палёты планавалася запусціць у лютым 2026 года з частатой два разы на тыдзень — па панядзелках і пятніцах. Аднак ні ў студзені, ні ў лютым набыць квіткі на сайце перавозчыка так і не ўдалося, а ў Нацыянальным аэрапорце Мінск не мелі інфармацыі пра магчымыя тэрміны старту рэйсаў.

Як паведамляюць ізраільскія авіяцыйныя крыніцы, сітуацыя звязаная з тым, што на фоне геапалітычных падзей у рэгіёне і накладзеных на Беларусь санкцый еўрапейскія страхавыя кампаніі адмовіліся страхаваць палёты ў Мінск. У сувязі з гэтым Arkia звярнулася да ўладаў Ізраіля з просьбай забяспечыць для гэтага маршруту дзяржаўнае страхаванне — па аналогіі з рэйсамі ў Маскву.

Пакуль пытанне са страхавым пакрыццём не будзе вырашана, запуск палётаў у Беларусь застаецца немагчымым. Пры гэтым раней паведамлялася, што беларуская авіякампанія Belavia пасля амаль чатырохгадовага перапынку аднавіла рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў з 8 студзеня.

Чытайце таксама:

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць

Аднаўляюцца рэгулярныя палёты ў Мінск з Ізраіля

У Беларусі зноў сталі прапаноўваць туры ў Ізраіль

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль

Каментары да артыкула