Грамадства

Ізраільская авіякампанія Arkia пакуль не запусціла прамыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў

Ізраільская авіякампанія Arkia ў лютым гэтага года планавала запусціць прамыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў. Аднак першы палёт дагэтуль так і не адбыўся, а на сайце перавозчыка немагчыма знайсці квіткі, звярнуў увагу Office Life.

Arkia

Прамое авіязлучэнне паміж Ізраілем і Беларуссю было прыпынена з 2022 года. У пачатку снежня 2025 года было анансавана, што рэйсы авіякампаніі Arkia з Мінска ў Тэль-Авіў з’явяцца з лютага 2026 года. Як заяўляла камерцыйная дырэктарка Arkia Сапір Іфарган, гэта адпавядае планам кампаніі па пашырэнні сеткі палётаў, а таксама адлюстроўвае рост цікавасці пасажыраў да прамых пералётаў ва Усходнюю Еўропу.

Палёты планавалася выконваць двойчы на тыдзень — па панядзелках і пятніцах. Яны таксама пазначаныя ў сезонным раскладзе Мінскага аэрапорта: з 6 лютага па 27 сакавіка.

Аднак пакуль на табло рэйсаў іх няма, а набыць квіткі з Тэль-Авіва ў Мінск і назад на сайце перавозчыка немагчыма.

Як пацвердзілі Office Life ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, у лютым у раскладзе рэйсаў Arkia няма. Ці з’явяцца яны ў сакавіку, пакуль таксама невядома.

Раней айчынная авіякампанія Belavia пасля амаль чатырохгадовага перапынку аднавіла з 8 студзеня рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў — па чацвяргах і нядзелях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»27

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус нырнуў без рыштунку на глыбіню 30 метраў у Мексіцы. І ўсё дзеля шыкоўных фота5

Францыя памяняла правілы выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў1

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. І што цяпер?5

Трамп: Прэм'ер Індыі пагадзіўся больш не купляць расійскай нафты4

За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі2

У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка7

Пракрамлёўскія эканамісты аб'явілі пра пачатак банкаўскага крызісу ў Расіі9

Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна9

У Іспаніі хірургі ўпершыню перасадзілі твар ад донара, які памёр у выніку эўтаназіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»27

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць