БЕЛ Ł РУС

Памёр Міхась Губернатараў

10.02.2026 / 22:51

Nashaniva.com

У Гродне памёр кандыдат філалагічных навук, паэт і педагог Міхась Губернатараў, паведамляе «Радыё Рацыя». Яму было 79 гадоў.

Міхась Губернатараў нарадзіўся 23 лістапада 1946 года ў вёсцы Ангелаўка Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1969 годзе скончыў Белдзяржуніверсітэт, працаваў настаўнікам, а таксама шмат гадоў адпрацаваў у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па творчасці Аркадзя Куляшова.

Першыя творы Міхася Губернатарава з’явіліся ў друку ў 1964 годзе, шмат друкаваўся ў газетах і часопісах, калектыўных зборніках. Выдаў зборнікі паэзіі «Паверка» (1973) і «Пакланенне агню» (1984).

Вершы ўключаліся ў зборнік паэзіі «Рунь» (1970), выпускі альманаха «Новы замак» (з 2012) і іншыя. Быў членам розных літаратурных аб’яднанняў.

Чытайце таксама:

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Каментары да артыкула