Здарэнні33

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Яму быў 71 год.

Фота: slutsktv / Instagram

Каля шасці гадзін раніцы 10 лютага на вуліцы Сацыялістычнай у Слуцку загарэлася кватэра ў жылым доме. Ратавальнікі ў задымленым памяшканні знайшлі гаспадара на падлозе каля канапы.

Мужчыну тэрмінова вынеслі на вуліцу і перадалі медыкам, аднак выратаваць яго не ўдалося: праз паўгадзіны лекары канстатавалі смерць.

Агонь не паспеў знішчыць усю кватэру. Паводле папярэдняй версіі, прычынай трагедыі магла стаць неасцярожнасць пры паленні.

Хаця ратавальнікі не называлі імя гаспадара, але па працах зразумела, што загінулы — вядомы мастак-авангардыст Уладзімір Акулаў. 

Уладзімір Іванавіч Акулаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Баранавічах, але большая частка яго жыцця звязана са Слуцкам.

Таксама Акулаў жыў і працаваў у Мінску, дзе стаў адным з яскравых удзельнікаў груп беларускага авангарда.

Творы мастака прадстаўлены ў фондах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, іншых беларускіх музеяў, а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях па ўсім свеце.

Каментары3

  • Вечная памяць
    10.02.2026
    Хата згарэла, а творы ацалелі... Вечная памяць мастаку!
  • Владимир Иванович,
    10.02.2026
    был один из немногих современных художников достойных уважения. Светлая память.
  • Woodoo Cult
    11.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць