БЕЛ Ł РУС

Каталіцкі біскуп максімальна ўзнёсла ўславіў «Год беларускай жанчыны»

10.02.2026 / 23:17

Nashaniva.com

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі выказаўся на тэму «Года беларускай жанчыны», які абвясцілі дзяржаўныя ўлады. Іерарх напісаў вялікі тэкст, у якім даў гэтай ідэі сваю інтэрпрэтацыю — духоўна-лірычную, заўважыла выданне Katolik.life.

З-пад пяра біскупа выйшаў своеасаблівы гімн беларускай жанчыне:

«Ты — як свечка перад абразом: гарыш ціха, але тваё святло бачна далёка. У тваіх вачах — памяць продкаў і надзея дзяцей, у тваім сэрцы — малітва, якая не перарываецца, нават калі губы маўчаць».

Іерарх таксама напісаў у адрас абагуленай жанчыны:

«Ты — апора дому, цішыня, што лечыць, рукі, якія благаслаўляюць, слова, што ўздымае».

На думку біскупа,

«Год беларускай жанчыны — гэта год падзякі Богу за тваю прысутнасць, за тваю мудрасць».

Напрыканцы іерарх пажадаў:

«Няхай Бог умацоўвае тваю дарогу, ахоўвае тваю пяшчоту і множыць тваё святло. Бо праз цябе Беларусь дыхае надзеяй».

Чытайце таксама:

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег

Каментары да артыкула