Грамадства1212

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Планар» выказаўся наконт таго, як жанчынам, на яго думку, варта падтрымліваць прыгажосць і маладосць. Ён заявіў, што найлепшы «рэцэпт прыгажосці» — гэта фізічная праца, у прыватнасці ўборка снегу шуфлем, а не касметычныя сродкі.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на суботніку. Фота: БелТА

«Вы ж так хочаце быць прыгожымі. Усялякую заразу на твар, яшчэ кудысьці на цела наносіце, мёдам абмазваецеся, хтосьці ў парылку ідзе, і гэтак далей. Я ж гэта разумею, ведаю. Найлепшы мёд для прыгажосці — гэта шуфаль у рукі і чысціць снег. Паверце, гэта найлепшы сродак», — сказаў Лукашэнка супрацоўніцам «Планара».

Ён таксама нагадаў, што 2026 год абвешчаны Годам беларускай жанчыны і даручыў кіраўніцы Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і сваёй прэс-сакратарцы Наталлі Эйсмант падрыхтаваць мерапрыемствы, якія жанчыны сапраўды запомняць.

«І на мужыкоў не глядзіце. Яны прыстрояцца. […] Мы ўсе падкаблучнікі. Што скажаце, тое і будзем рабіць», — заявіў Лукашэнка.

Каментары12

  • Вольга
    30.01.2026
    Нажэрты мех сала будзе жанчынам рады раздаваць. Шпіцу свайму тлустаму раздавай - і Качанавай - рускай водаканаліі.
  • %
    30.01.2026
    А яшчэ ляпей вілы і гной на ферме, такая прыгажосьць на твары з'явіцца - ашалееце. А якая пастава будзе ... ух. Таму не чакайце вы мужыкоў, за вілы і на фермы, а яны цугам за вамі - пабачыце, Рыгоравіч не схлусіць
  • Žvir
    30.01.2026
    Žančyny ŭžo pačali aburacca. A daremna, pasprabavali b, moža što i atrymajecca...

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць