БЕЛ Ł РУС

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

12.02.2026 / 13:27

Nashaniva.com

Ангеліна Васільева паспела папрацаваць у Расіі, але вырашыла пераехаць у Мінск і ўладкавалася на завод. У верасні 2025 года дзяўчына знікла з інтэрнэту. Высветлілася, што яе асудзілі за палітыку.

Ангеліна Васільева. Фота з яе старонкі Укантакце

Ангеліна Васільева нарадзілася 19 ліпеня 1992 года ў Амсціславе. У 2018—2019 гадах яна ездзіла на заробкі ў Расію, працавала ў Волхаве і Санкт-Пецярбургу, дзе была супрацоўніцай транспартнай кампаніі.

Апошнім часам Ангеліна жыла ў Мінску, працавала на «Гарызонце». У сацсетках дзяўчына згадвала цяжкі графік: «На заводзе ў мяне 12‑гадзінны працоўны дзень, 6/1». Сваю працу яна называла цяжкай, але сумленнай.

Ангеліна Васільева. Фота з яе старонкі Укантакце

Дзяўчына цікавілася папулярнай псіхалогіяй і чытала адпаведныя кнігі.

Ангеліна знікла з сацсетак напрыканцы верасня 2025 года. Стала вядома, што яе асудзілі ў пачатку 2026 года ў Мінскім гарадскім судзе. Ёй інкрымінавалі часткі 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Хутчэй за ўсё, пераслед звязаны са справай Гаюна.

Ангеліне прысудзілі хатнюю хімію. Дакладны тэрмін невядомы.

Чытайце таксама:

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Каментары да артыкула